Нездарма нехта сказаў, што сябры спазнаюцца ў бядзе. Вось і ў мяне здарылася такое: згарэла хата, дзе я збіраўся па выхадзе на пенсію жыць, пад дахам якой планіраваў абрабляць свой кавалачак зямлі ды дзяліцца з унукамі і дзецьмі садавінай-агароднінай. На вялікі жаль, у адзін дзень гэта мара пайшла з дымам.
І ўсё ж такі я аптыміст, не знік галавой, не павесіў носа, пачаў будавацца. Аднак што б я значыў без добрых людзей і суседзяў. Адны дапамагалі набыць будматэрыялы, другія дапамагалі тэхнікай, а хто і грашыма. Уразіла тое, што адна жанчына з вёскі Маяк (а мая хата знаходзіцца ў вёсцы Ветка) падыйшла да маёй жонкі і прапанавала грошы са словамі: «Вазьміце, ваш муж некалі не адказаў мне ў дапамозе».
Хачу таксама выразіць вялікую падзяку сям’і Корзунаў, бацьку і сыну, якія дапамаглі нам сваёй тэхнікай, хаця і стаяла гарачая пара сенакосу. Вялікі дзякуй і Бранаўцу Анатолію Улад-зіміравічу, Савічу Анатолію Яўгенавічу, Міхальчуку Аляксандру Мікалаевічу, адмі-ністрацыі і прафкому цукровага камбіната, усім тым, хто не кінуў маю сям’ю сам на сам з бядою.
Мікалай Каранюхін