Успамін пра футбаліста

0

Не аднойчы з вялікім задавальненнем узгадваем тыя савецкія часы, калі футбольныя матчы ў выкананні мінскага «Дынама» для аматараў футбола былі цудоўным святам і прыносілі радасць і задавальненне.

На футбол у Мінск тады ездзілі не толькі «фанаты»: па ўласным назіранням і непасрэднаму ўдзелу можам пазначыць, што поўнымі аўтобусамі паездкі на матчы арганізоўваліся на мностве прадпрыемстваў нашага рэгіёна. Нечаканая вестка аб смерці Юрыя Курненіна зноў вярнула да ўспамінаў. Гэта быў адзін з вядучых і цікавых футбалістаў таго часу. Нават пачынаючыя аматары футбола зазначалі, што ён адрозніваўся нестандартнай і самаадданай гульнёй, нейкай асабістай шчырасцю і жыццёвай энергіяй. Яшчэ нядаўна радаваліся яго поспехам на трэнерскай пасадзе, перажывалі за часовую паласу няўдач узначальваемай ім «маладзёжкі». А на мінулым тыдні з’явілася гэтая сумная вестка… Шкада. Вельмі шкада.

Слуцкія аматары футбола

Реклама


Матчы «Дынама» часоў Юрыя Курненіна збіралі поўныя трыбуны футбольных аматараў з усёй рэспублікі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии