Пакахаў на здзекі

0

— Ты, Алесь, журботны стаў
І змарнелы нейкі.
— Ды дзяўчыну пакахаў
Я сабе на здзекі…
— Пад вачамі «ліхтары»,
Нос апух і губы.
Што б там хто не гаварыў,
Выглядаеш люба.
Хто ж цябе так катаваў
Ды сабе на ўцеху?
І ніхто не ратаваў
Нават дзеля смеху?
— Мне дала зарок яна
Пры спатканні ўчора:
Кінь курыць, не пі віна,
І каб стаў баксёрам…
Закаханы чалавек
Шчэ на горшы здольны здзек…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии