Знойдзены ўнікальныя пахаванні яўрэяў

0

Кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 13 ліпеня наведала Любаншчыну. Госці сус-трэліся з адміністрацыяй Любанскага райвыканкама і выпадкова знайшлі ў мястэчку Урэчча ўнікальныя для Беларусі пахаванні яўрэяў - ахвяр Халакосту.

Па меркаванні Антона Астаповіча, старшыні таварыства, унікальнасць гэтых пахаванняў у тым, што на мемарыялах прысутнічае выява зоркі Давіда і надпіс: «Тут пахаваныя савецкія грамядзяне яўрэйскай нацыянальнасці». Помнікі не занесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі.
«Я цалкам задаволены вынікамі дыялогу з кіраўніцтвам Любанскага райвыканкама, — зазначыў у размове з карэспандэнтам „Кур'ера“ Антон Астаповіч.- Мы абмеркавалі праблемы аховы гістарычна-культурнай спадчыны Любаншчыны. Даведаліся пра рашэнне мясцовых улад захаваць будынак былой сінагогі XIX стагоддзя».

Аддзел навін

Реклама


Помнік ахвярам Халакоста пад Урэччам

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии