Ну, чым не Пугачова…

0

— Мне сусед на днях брахаў…
А мо праўду кажа?
Маладога жаніха
Ты знайшла на пляжы?

— Ну, знайшла! Каму з таго
Холадна, спякотна?
Не сцягнула ж я яго…
Зараз гэта модна!

Реклама

Пугачова лепш мяне,
Ды і там другія…
— Што ты, Насця, зусім не!
Але ж годы тыя!

— Вось шчэ скуру падцягну
Я на сваім твары,
Тупну ножкай, падміргну.
Не чапляйся, стары!..
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии