Калі ў вачах дваіцца

0

— Не магу пры жонцы піць, —
Сябра Толік кажа, —
Не таму, што мо глядзіць
Ды й нешта заўважыць…

Праз гадзіну ўжо сястра
Да яе прыходзіць
Разам кажуць: спаць пара!
Піць, п’янчуга, хопіць!

Реклама

Хто з іх жонка — не пазнаць,
Нібыта блізняты…
Вось і змушаны чакаць,
Хто пакіне хату…

Пры дваіх у рот віна
Не бяру, мой браце.
Бо як вып’ю, яны — шась
І зноў сядзяць у хаце!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии