«Рыцару свабоды і сумлення»

0

Так называецца кніжная выстава, прысвечаная 85-м угодкам з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры Васіля Быкава, размешчаная на чацвёртым паверсе Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Супрацоўнікі бібліятэкі расклалі на шасці паліцах усе кніжкі пісьменніка, ад першай, з аповесцю «Жураўліны крык», да апошняй «На крыжах», у якой змешчаны яго публіцыстыка, артыкулы часоў перабудовы, роздум пра мінулае і сённяшні дзень роднага краю. Уражваюць выданні беларускіх і расейскіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, прысвечаныя творчасці пісьменніка, такія як: «Кто восходит на Голгофу», «Повесть о человеке, который выстоял» Ивана Афанасьева. Апошняя аповесць была напісана ім яшчэ ў 1980 годзе, а выйшла ў свет толькі ў 1990-м.
Увазе наведвальнікаў абанеменцкага аддзела бібліятэкі прадстаўлены кніжкі Васіля Быкава, што выйшлі ў свет у Беларусі. Удала выкарыстаны ў часопісах «Дзеяслоў» за 2005−2009 гады перапіска Васіля Быкава з крытыкам Лазарам Лазаравым, яго лісты да паэткі Еўдакіі Лось, успаміны Ірыны Быкавай з падачы пісьменніка Алеся Пашкевіча, апошняе інтэрв'ю класіка з пісьменнікам Юрасём Залоскам у № 2 «Дзеяслова» за 2009 год.

Міхась Тычына

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии