Газеце «Преображение» паўтара дзесятка гадоў

0

Праваслаўная духоўна-асветніцкая газета «Преображение» у гэтыя дні прымае прызнанні чытачоў і віншаванні з нагоды 15-годдзя свайго заснавання.

З задавальненнем да ўсіх віншаванняў падключаецца і рэдакцыйны калектыў «Кур'ера».
Калі ты маеш непасрэднае дачыненне да такога накірунку працы, як выданне газеты, то яшчэ з большай павагай і пашанай ставішся да тых, хто паўтара дзесятка гадоў нясе гэты цяжар стваральнай працы па выкананню духоўнай місіі.
І трэба адзначыць, што «Преображение» — менавіта ўнікальная задумка пратаіерэя Міхаіла Вейга. Калі айцец Міхаіл запусціў свой праект, шчыра кажучы, не вельмі верылася ў жывучасць гэтай ідэі, у тое, што ўдасца наладзіць працу, каб газета са Случчыны стабільна выходзіла і распаўсюджвалася па ўсіх праваслаўных прыходах Беларусі, каб мела такую трывалую сувязь з аўдыторыяй чытача. Тут, як кажуць, відавочны арганізацыйны талент айца Міхаіла, які з моманту заснавання і ўзначальвае выданне. Яго імкненні, як нам падаецца, цалкам скіраваны, каб газета Свята-Міхайлаўскага сабора была яшчэ больш запатрабаванай, каб яна дапамагала даносіць да людзей ідэі праваслаўя і спрыяла ўзняццю маральнай чысціні грамадства.
Верым, што планам і надзеям заснавальнікаў праваслаўнай духоўна-асветніцкай газеты суджана збыцца. Зычым толькі адмысловых поспехаў і творчага настрою!

З пашанай і павагай, рэдакцыйны калектыў «Кур'ера»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии