«Роднае слова» узначаліла случчанка

0

Рэдактарам часопіса «Роднае слова» у канцы мая прызначана Зоя Падліпская, ураджэнка Случчыны.

Аб гэтым паведаміла беларуская газета «Наша Ніва». Зоя Падліпская вядома случчанам як паэтка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 10, дзе яна працавала з 1990 па 2000 год.
Потым пераехала ў Мінск, займала разнастайныя пасады ў сістэме адукацыі. У апошні час працавала галоўным інспектарам Міністэрства адукацыі.
Часопіс «Роднае слова» выходзіць з 1988 года (да 1991 года называўся «Беларуская мова і літаратура ў школе») і з’яўляецца штомесячным навуковым і метадычным выданнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии