Як дзед ката тапіў

0

— Дзед ката тапіць пайшоў, —
Бабуля ўздыхнула. —
Шчэ дагэтуль не прыйшоў,
Пяць гадзін мінула.

Кот мышэй ігнараваў,
Быў прыгожы знешне,
Больш смятану пільнаваў,
смажынку, яешню.

Реклама

Неяк новыя штаны
Дзед надзець сабраўся.
Як зірнуў — дзіркі адны!
Ну і раззлаваўся!

— Гэта ж трэба! Без штаноў
Кот мяне пакінуў!
Утаплю! Хоць грэх яно,
Але ў рэчку ўкіну!

Па дарозе стрэўся кум.
Запрасіў у хату…
— Не нясі ката ў раку,
Хай жыве, калматы…

… Кот адзін прыбег дамоў,
Дзед ішоў “дугою”
І спяваў між тым “Дзед твой
Зноў пайшоў з другою”…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии