На артыкул «Ён змагаўся пада Ржэвам»

0

Удзячны аўтару Міколу Кораню  за артыкул пра былога ўдзельніка той крывавапралітнай бітвы Уладзіміра Хаўстовіча, за яго сапраўды ўдалую журналісцкую знаходку на Случчыне.

Сёння тых пакутнікоў-ржэўцаў засталіся адзінкі, бо ў той зацяжной, на 14 месяцаў, бітве Чырвоная Армія страціла забітымі болей чым у Сталінградскай, дзе па афіцыйным данным загінула   800 000 нашых воінаў. Ржэўская забрала болей 1 мільёна. А каардынацыяй дзейнасці  Заходняга і Калінінскага франтоў, якія спрабавалі зрэзаць так званы Ржэўскі выступ, займаўся Георгій Жукаў. Воіны сцякалі крывёю ў атаках — безупынных, няўдалых, не падмацаваных моцным артагнём і авіяцыяй. На ўсе просьбы камандуючых арміямі даць перадых знясіленым, галодным людзям, Жукаў адказваў катэгарычным: «Наступление продолжать! За неисполнение приказа пойдёте под трибунал!».
Дзве арміі, 29-я і 33-я, што зімой 1942 года ваявалі больш месяца ў акружэнні , не атрымалі дазволу на выхад з «катла». Яны былі разгромлены, частка людзей трапіла ў палон.

Міхась Залескі

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии