БАЖ заклікае вярнуць у продаж газеты

0

VII з’езд грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 25 траўня звярнуўся да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага ў сувязі з праблемай распаўсюджвання некаторых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў.

У звароце адзначаецца, што ў канцы 2008 года ў дзяржаўныя сеткі распаўсюджвання вярнулі газеты «Народная воля» і «Наша Ніва». Дэлегаты з’езду грамадскага аб’яднання ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» вітаюць гэты крок, аднак звяртаюць увагу, што 13 недзяржаўных СМІ па-ранейшаму не могуць распаўсюджвацца праз сістэмы «Саюздруку» і «Белпошты».
З’езд аб’яднання журналістаў заклікаў Сяргея Сідорскага дамагчыся, як пазначана ў звароце, «спынення прававой і эканамічнай дыскрымінацыі недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў і забеспячэння права грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі, на выказванне свайго меркавання».

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии