Свіны грыпп не пройдзе

0

Уся Еўропа на вушах:
І крычыць, і плача!
Страшна жыць там, проста жах —
Крочыць грыпп свінячы.

Напужаў іх гэты грыпп
Лютым сваім тварам.
Люд у жудасе прыціх
Ад Осла да Канараў…

Реклама

Каб трагедый пазбяжаць,
Б’юць свіней і рэжуць.
«Знішчым статкі!» — гавараць
Фермеры замежжа.

Свой унёсак у барацьбу
З вірусам-запустай
Мужна, усе плячом к плячу,
Уносяць беларусы.

Каб навалу адпужнуць,
Задушыць хваробу,
З ранку ў крамы ўсе бягуць —
Моглы і знямоглы…

Захапіць сябе ў палон
Не пакінем шанца!
Сунешся ў наш загон —
Жахнем мы па чарцы!

Паспрабуй цяпер ты, грыпп,
Узяць нас! Ты, свінота!
Лыч свой свінскі падбяры,
Прэшся на каго ты?!

Маскіроўку правядзем,
Рохкнем у канаве!
Пройдзе бокам свінскі грыпп —
Ён сваіх не кране!
Ганка Случчанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии