Два дні вялікіх танцаў у Салігорску

0

На VII абласным фестывалі харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў», які прайшоў у Салігорску 15 і 16 мая, «Дыплом Гран-пры «і каштоўны падарунак — тэлевізар — атрымаў танцавальны калектыў «Сузор'е» салігорскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава.

У свяце прынялі ўдзел каля 40 творчых самадзейных калектываў агульнай колькасцю каля тысячы чалавек з 16 рэгіёнаў Мінскай вобласці. Мерапрыемства пачалося касцюміраваным шэсцем. Калі ўдзельнікі фестывалю ўзяліся за рукі ў карагод, цэнтральная плошча горада паказалася малаватай.
На сцэне Дома культуры, а пятнаццатай гадзіне пачаўся святочны канцэрт і конкурсная праграма. Аўтарытэтнаму журы, якое ўзначальвала Валянціна Гаявая, народная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, кіраўнік вядомага харэаграфічнага калектыва «Харошкі», было нялёгка вызначыць лепшых выканаўцаў і кіраўнікоў студый. Выдумку і густ праявілі пастаноўшчыкі і рэжысёры танцаў, а выканаўцы — сапраўднае майстэрства.
Па выніках конкурсу, Ганаровымі дыпломамі ўзнагароджана 25 танцавальных калектываў, некаторыя з іх атрымалі каштоўныя падарункі.
Дададзім, што свята арганізавалі Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел па справах моладзі Мінаблвыканкама і аддзел культуры Салігорскага райвыканкама. Фестываль «Карагод сяброў» вырашана традыцыйна праводзіць у Салігорску адзін раз у тры гады.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама


Народная артыстка Валянціна Гаявая ўзнагароджвае Вадзіма Матанцава «Дыпломам Гран-пры»

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии