Бабуліны пірагі

0

Перакладаючы ў іншы сэнс вядомае выслоўе, што нішто не каштуе так дорага і даецца так танна, як вясёлы нораў і пазітыўныя адносіны да сусвету. Адбірайце з няпростых жыццёвых сітуацый усё самае павучальнае, глядзіце наперад з аптымізмам, як гэта робіць у сваіх літаратурных спробах дэбютантка «Кур'ера» Аксана Яцкоўская з Грэска. Ёй 35 гадоў, яна матуля дзвюх дачок-школьніц. Вершы складае вельмі даўно, яшчэ са школьных гадоў, але даверыць свае паэтычныя перажыванні «чужому воку» не рашалася, пакуль не трапіў у яе рукі нумар «Кур'ера». Адаслаць у рэдакцыю апавяданне ўгаварылі Аксану яе родныя.

Кожны з нас калісьці быў малым. Як кажуць, усе мы родам з дзяцінства, з тае пары, калі дрэвы для нас былі вельмі вялікія, забавы — вясёлыя, а святы — доўгачаканыя і памятныя. Я думаю, што ў кожнага ёсць дарагія сэрцу ўспаміны са звонкага, светлага і бесклапотнага маленства.
Маё асабістае дзяцінства прайшло даволі цікава і радасна, з вялікай колькасцю прыгод і здарэнняў з-за майго надзвычай шустрага характару. Але і я станавілася спакойнай і разважлівай, калі прыходзіў час рыхтавацца да сустрэчы Пасхі. Мне даручалі адказную справу — дапамагаць бабулі пячы пірагі.
З самага рання распальвала яна печ, неяк асабліва раскладваючы ў ёй дровы. Мне ж тлумачыла, што так трэба рабіць для таго, каб чарэнь прагрэлася раўнамерна. Потым наступала чарга мясіць цеста. Я чынна і важна несла слоік сырадою, падавала яйкі, цукар і, абавязкова, — разынкі і ванілін. У вялікіх драўляных ночвах, якія дасталіся яшчэ ад прабабкі, замешвала бабуля мяккае, пышнае і здобнае цеста. Прыемнага жаўтаватага колеру, з цёмнымі вочкамі разынак, з непаўторным, злёгку гаркаватым, пахам ваніліну, яно прыцягвала мяне, як магніт. Кожныя пяць хвілін я падбягала да ночваў, уважліва лічыла, колькі новых паветраных пузыркоў з’явілася, на колькі цеста «падрасло» і, як след, спрабавала гэтую араматную спакуску на смак.
Нарэшце прыходзіў час раскладваць цеста па формах, шчыра і рупліва змазаных мною сланечнікавым маслам. Тым часам, пакуль пірагі падыходзілі, бабуля гатавала печ. Яна разграбала жар па ўсяму поду, падпіхала яго ў далейшыя вуглы, каб з усіх старон была аднолькавая тэмпература і пірагі не гарэлі.
Калі бабуля бралася за вілачкі, я ўжо стаяла збоку з першай формай у руках…
Пірагі пасаджаны ў печ, закрыта заслонка, і застаецца толькі чакаць. І ўжо праз якую гадзіну пачынаю шморгаць носам, прынюхвацца, ці не паспелі любімыя бабуліны булкі.
І вось пачынаецца сапраўднае цудадзейства! З пацямнелага без жару нутра печы, адзін за другім, дастае бабуля свае знатныя пірагі, акуратна вынімае іх з формаў і расстаўляе на бялюткім абрусе. Мне даверана змазваць цёплую верхнюю скарыначку ўзбітымі жаўткамі, каб не зачарсцвела. Сваю справу раблю старанна і ў той час глытаю слюнкі ад паху, які лунае над галавой. Духмяны водар казыча нос, кружыць галаву, і раптам надзвычай моцна хочацца есці. Здаецца, што зараз не ўтрымаешся і ўхопіш самы прыгожы, высокі, з мяккай румянай шапкай і залатым бачком пірог, адкроіш вялізную лусту і будзеш млець ад асалоды, каштуючы гэтую смакату…
***
Маёй бабулі даўно ўжо няма сярод нас, і таму вельмі даўно я не ела такіх смачных булак. Ведаю, што шмат гаспадынь пячэ цудоўныя пірагі, але смак тых, з далёкага дзяцінства, у якія была ўложана ўся твая маленькая і шчырая душа, менавіта той смак — самы адзіны, самы непаўторны і незабыўны, і памяць пранясе яго да самага апошняга дня…

Как сочиняю я стихи?..
Они идут откуда-то извне.
Я наношу последние штрихи
Одна порой ночною в тишине.

Реклама

Бывает очень трудно подобрать
И смысл вложить во фразу.
Стихами можно многое сказать,
Пускай не всё, не сразу…

Быть может, поэтичного намёка
Порою хватит для мечты…
Я верю, что лирические строки
Рождают чувство доброты.

Грусть
Бывают дни, когда слезинки
Оставят след солёный на щеке,
Когда холодные снежинки
Не тают почему-то на руке.

Бывают в жизни боль и грустные минуты,
Когда всю жизнь как будто ставишь
на весы.
Но главное — в тот миг, когда стоишь
на перепутье,
Чтоб эта грусть не затянулась на часы.

Она уйдёт, и свет заглянет в дом,
И ветер вновь разгонит тучи…
Пусть плачет дождик серый за окном,
И ты поплачь, и станет лучше…

Бывают дни, когда слезинки
Оставят след солёный на щеке,
Но всё ж упрямые снежинки
Потом легко растают на руке.

Балтика
Я помню с морем встречу первую,
В холодном ноябре, не в мае,
Когда натянутыми нервами
Стонала буря штормовая.
На берег шла волна крутая,
Бурля, вздымаясь, грохоча,
И брызги пенные бросая,
Как шубу с царского плеча!

Встречала хмуро Балтика седая,
Бросала клочья пены грязной,
О берег шумно волны разбивая,
Она себе творила праздник!
Разгул стихий, восторг и страх
В душе слились, увы, не зная,
Что моря привкус на губах
Навечно память оставляет…

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии