ЗВАРОТ: З думкай пра казявак

0

Стадыёны пры школах, зялёныя двары ў жылых кварталах — суцэльны жоўты дыван з адуванчыкаў, па-беларуску — дзьмухаўцоў. Тысячы пчол, шмялёў нешта для падкорму знаходзяць! На жаль, касільшчыкі рэжуць кветкі сваімі касілкамі пад самы корань, вынішчаючы адным заходам і мноства казулькаў-букашак, якіх вышукваюць старанна шпакі і дразды. А, можа, варта пачакаць з касьбой, даць дзьмухаўцам адцвісці? Бо пад сённяшняе сухое надвор’е трава не перарасце. Ды і касіць яе варта не пад самы корань, а сантыметры на 3−4 вышэй, асцярожна. З думкай пра жывых казявак і птушак.

Язылец

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии