Новая кніга Анатоля Грыцкевіча

0

У выдавецтве «Кнігазбор» нядаўна выйшла ў свет новая кніга беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Старонкі нашай мінуўшчыны».

Слуцкі чытач ведае Анатоля Грыцкевіча як даследчыка падзей 1920 года, аўтара кнігі «Древний город на Случи» і выданняў пра Слуцкі збройны чын. У інтэрв'ю «Кур'еру» (№ 5 за 29 студзеня 2009 года) Анатоль Грыцкевіч выказаў пажаданне напісаць новую кнігу пра Слуцк.
У кнізе «Старонкі нашай мінуўшчыны» аўтар адлюстроўвае праўдзівую айчынную гісторыю, пачынаючы ад Беларуска-Літоўскай дзяржавы (XIV ст.) да нашага часу.
Кніга ўтрымлівае тры вялікія раздзелы. Першы раздзел прысвечаны жыццю і дзейнасці славутых беларусаў. У другім раздзеле даецца інфармацыя пра самыя значныя гістарычныя бітвы і даты. Трэці раздзел «Гісторыя і гісторыкі» — гэта падборка ўнікальных артыкулаў пра гістарычныя каштоўнасці і пра фальсіфікацыю гісторыі.
Прадмову да кнігі напісаў калега і паплечнік Анатоля Грыцкевіча, вядомы навуковец і грамадскі дзеяч Адам Мальдзіс.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии