Айцец Фларыян спадзяецца

0

Пасля візіта прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у беларусаў-каталікоў з’явілася на- дзея, што Папа Бенедзікт XVI зможа наведаць Беларусь. Сваё меркаванне наконт гэтага выказаў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» айцец Фларыян, настаяцель касцёла Святога Францыска ў Салігорску:

«Спадзяюся, што Папа Бенедзікт XVI наведае Беларусь. Гэтай сустрэчы нашы вернікі чакаюць многа гадоў. Калі яна адбудзецца, то падзея стане гістарычнай, бо Папа Рымскі ніколі не быў на беларускай зямлі. Пасля сустрэчы Папы і прэзідэнта наш касцёл спадзяецца на далейшае развіццё супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі.
Ва ўсім свеце будынак і тэрыторыя касцёла з’яўляюцца часткай гарадской архітэктуры, таму гарадскія ўлады павінны дапамагаць вернікам падтрымліваць гэтую частку горада прыгожай.
Прыхаджане, а іх каля 500 чалавек, не могуць на свае ахвяраванні добраўпарадкаваць тэрыторыю касцёла, якая была пашкоджана ў час будаўніцтва Лядовага палаца. Пасля здарэння 24 мая мінулага года, калі на будынак касцёла зваліўся будаўнічы кран, дах патрабуе значна лепшага рамонту.
На свае грошы прыхаджане зрабілі асвятленне тэрыторыі пры касцёле, але ноччу ўключаць гэтае асвятленне не можам, бо мясцовая ўлада прыняла адпаведнае рашэнне аб рэжыме эканоміі электраэнергіі.
Было б добрым знакам, каб Папа Бенедзікт XVI сустрэўся на Беларусі з Патрыярхам Усёй Русі Кірылам.»

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии