Выпадак на рыбалцы

— Я сына на рыбалку ўзяў.
Ты б паглядзеў на твар яго.
Як ён увесь ад шчасця ззяў! -
Звярнуўся да мяне Ягор. -
Што зробіш, малае дзіця,
Але ўжо школьнік, не маню,
І рыбку нейкую падцяць,
Мо, зможа тут упершыню.
… Не браў карась на чарвяка.
«Сынок, кажу, рукзак нясі!
Сядзіш бліжэй да рукзака,
Прынаду любяць карасі».

Прынады добрай нарабіў,
Ды і насадка ж там яшчэ…
Здаецца, сам каб рыбай быў,
То з’еў… Аж сліна цячэ…
Ну, а сыночак у адказ:
— Я, татка, з’еў прынаду ўсю…
Закончыў толькі што якраз,
Не засталося карасю…
— Калі ты шпаркі ўжо такі, —
Сказаў я неяк вінавата, —
Шчэ засталіся чарвякі?
Даеш іх і хадзем дахаты…
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии