У Любані знесена былая сінагога

Драўляны будынак былой сінагогі XX стагоддзя, які быў звязаны з дзейнасцю вядомага іудзейскага святара равіна Мошэ Файнштэйна, прызнанага сусветным лідэрам артадаксальнага габрэйства, быў разабраны да 1 траўня. Да нядаўняга часу ў гэтым будынку мясціўся Любанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Рашэнне аб зносе будынка было прынятае Любанскім райвыканкамам. Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, звярнуўся да мясцовых уладаў з лістом, у якім прасіў патлумачыць прычыны зноса будынка. “2009 год абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь годам роднай зямлі. Кіраўнік дзяржавы зрабіў гэта “у мэтах зберажэння і прымнажэння нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, выхавання моладзі ў духу любові да Айчыны”. Так няўжо менавіта руйнаванне гістарычных помнікаў адпавядае сутнасці і духу вышэйназванага Указу Прэзідэнта, няўжо павага і любоў да Бацькаўшчыны фармуецца шляхам знішчэння культурных здабыткаў народаў, якія ў міры і згодзе спрадвеку жылі на беларускай зямлі?”, — запытаўся ў чыноўнікаў Антон Астаповіч.
Васіль Акуліч, старшыні Любанскага райвыканкама, даў адказ, у якім патлумачыў, што  будынак не знаходзіўся ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Улічваючы, што 2009 год аб’яўлены Годам роднай зямлі, райваыканкам распрацаваў дэтальны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку, але з улікам захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Прааналізаваўшы вартасць для гораду гэтага будынка і яго тэхнічны стан, было прынятае рашэнне аб яго зносе.
Працяг гэтай тэмы чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “Кур’ера”.

Аддзел навін

Реклама


За ўвесь пасляваенны перыяд праводзілася некалькі рэканструкцый будынка сінагогі. У выніку, ён страціў свой першапачатковы выгляд

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии