«Кур'ер» віншуе

1

Традыцыйныя майскія святы дапаўняюцца прафесійнымі, адны з якіх маюць непасрэднае дачыненне да працы газетчыкаў і друкароў - Усямірны дзень свабоды слова і Дзень друку.

Рэдакцыйны калектыў «Кур'ера» з задавальненнем віншуе з гэтымі святамі калег з газет «Капитал», «Преображение», «Лидер-Пресс», з нашых «раёнак» «Слуцкі край», «Шахцёр», «Навіны Старадарожчыны», «Голас Любаншчыны», «Слава працы», з ведамасных многатыражак. Усім зычым дабразычлівых зацікаўленых чытачоў і адмысловых творчых здабыткаў!
Найлепшыя пажаданні да Дня друку і друкарням, з дапамогай якіх «Кур'ер» і выходзіць у свет — друкарні «Знамение» з Мінска і нашай Слуцкай друкарні. Плённай працы і прыбытку!

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Пав@л
Пав@л
3 мая 2009 16:44

Усясветны… калі быць дакладным 😉