Алімурад любіў само жыццё

0

Алімурада Пірэмішкеевіча Аліханава добра ведалі многія случчане: чатыры дзесяткі гадоў стажу працы тэлемеханікам у мясцовым радыётэлеатэлье, прафесійнае майстэрства і добразычлівыя адносіны да кожнага кліента далі для гэтага адпаведныя падставы.

Яго тэмперамент горца з Дагестана і разам з ім разважлівасць, бадзёрасць і жыццёвы аптымізм, сумленнасць і паважлівыя адносіны да кожнага, незалежна ад узросту і пасады, заўсёды спрыялі спакою, удумлівасці і дабрыні ў калектыве. Ён вельмі цаніў дружбу, любіў сваю сям’ю, любіў само жыццё, быў чалавекам шырокай душы.
Дзень нараджэння Алімурада Аліханава прыпадаў на Дзень Перамогі. Здаецца, гэта сімвалічна: яго жыццё было перамогай дабрыні і радасці над паўсядзённай мітуснёй, карыслівасцю і абыякавасцю.
На 78-ым годзе, на вялікі жаль, Алімурада Пірэмішкеевіча Аліханава не стала. Чарговае свята Перамогі мы ўжо будзем сустракаць без свайго сябра, без добрага і прыемнага Чалавека.
Калегі па сумеснай працы

Реклама

СПАЧУВАННЕ
Глыбока смуткуем з нагоды смерці Аліханава Алімурада Пірэмішкеевіча і выказваем свае спачуванні сям'і і родным нябожчыка.
Былыя супрацоўнікі Слуцкага
радыётэлеатэлье

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии