Узрост не перашкода

0

Гэту аксіёму з задавальненнем падкрэслівае Мікалай Пятровіч Грыцкевіч, жыхар вёскі Варкавічы Слуцкага раёна, які на Вялікдзень адзначыў сваё 76-годдзе. «Паўтара гады таму да мяне ў рукі трапіла гармошка. Спачатку яна так і займала месца на шкапе ў зале. Але аднойчы вырашыў паспрабаваць свае сілы. Зараз амаль любую „застольную“ магу сыграць. Нотамі не карыстаюся.

Для мяне галоўнае — вывучыць словы песен», — расказвае Мікалай Пятровіч.
Пачынаючы баяніст з прысутным яму гумарам дадае, што летам увечары ўжо пад музыку зможа збіраць і весяліць на лаўцы сваіх суседак: «Дзякуй нявестцы! Перадала вось мне цэлы зборнік „Застольныя песні“ — буду цяпер вучыць».

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии