Гарачая вясна 86-га

0

У красавіку 1986 года чарнобыльскі выбух успрыняў кожны па-свойму, а пражыты шлях у 23 гады наклаў свой адбітак. Для мяне, як і іншых супрацоўнікаў міліцыі Слуцкага ГРАУС, толькі праз тры дні стала вядома пра трагедыю ў Чарнобылі (якая цудоўная назва «Чарнобыль», як і горад энергетыкаў Прыпяць).

Як толькі скончылася адно з маіх дзяжурстваў, а другой гадзіне ночы, чакаючы машыны ў бок Старых Дарог, я ўбачыў, як з вёскі Бокшыцы ў напрамку ПТУ-9 і 14-га ваеннага гарадка ляцелі каля 10-ці верталётаў. Раптам яны зрабілі круты паварот і пайшлі ў бок Бабруйска. Я зразумеў, што верталёты накіраваліся ў Чарнобыль.
Шафёр КамАЗа, што спыніўся, каб падвезці мяне, гаманкі хлапчына з Гомеля, прывозіў свіней на Слуцкі мясакамбінат. Ён многа чаго ўжо ведаў і паведаміў мне, што ідзе кругласутачная эвакуацыя насельніцтва і жывёлы з Нараўлянскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў.
Шмат маладых людзей прымалі ўдзел у ліквідацыі чарнобыльскай аварыі. Каму 20 было, каму 25. Усе былі такімі маладымі…Сярод ліквідатараў былі і супрацоўнікі МУСа.
Першымі з супрацоўнікаў слуцкай міліцыі ў схватку з нябачным «ворагам» уступілі: Александровіч Аляксандр Аляксандравіч, Німіра Уладзімір Антонавіч, Сярко Аляксей Серафімавіч, Сліўка Уладзімір Яраслававіч, Прышчэпа Анатоль Анатольевіч, Талардова Вахтанг Шаховіч, Кузміч Васіль Васільевіч, Махоціп Уладзімір Сцяпанавіч, Лушчэцкі Сяргей Уладзіміравіч, Дзічкоўскі Уладзімір Аляксандравіч, Рапцоў Іван Васільевіч, Бічык Міхаіл Антонавіч, Бранковіч Анатоль Паўлавіч, Голяц Мікалай Сяргеевіч (ён двойчы быў у зоне), Жураўлевіч Валерый Паўлавіч, Дуткін Віктар Генадзьевіч, Касымакумаў Анатоль Талдыбекавіч, Пархімовік Віктар Віктаравіч.
Усяго ў зоне аварыі неслі службу ў розны час 72 міліцыянеры са Случчыны. Але гэты спіс за дваццаць з лішнім гадоў крыху скараціўся. Некаторых не стала.
Пакаленне, што прыняло ўдзел у ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай аварыі, зрабіла сваю справу. І рабіла гэта з вялікай адданасцю, прыкладаючы ўсе намаганні, за што многія заплацілі, ў першую чаргу, сваім здароўем. Нават жыццём. Але ніхто ў тую ліхую гадзіну не задумаўся адступіць. Не! Было адно імкненне: як мага хутчэй ратаваць не ў чым не павінных людзей, хатнюю маёмасць, жывёл.
Безумоўна, гэтага патрабавала клятва, гэтага патрабаваў час. Усё добрае не робіцца без ахвяр. Ахвяры… Яны былі. Яны ёсць і, на жаль, яшчэ доўга будуць.
Некалькі тысяч тых, хто прымаў удзел у лівідацыі аварыі, сярод нас ужо няма. Яны зрабілі ўсё, што маглі, у той час, калі іх прафесіяналізм, іх мужнасць і самаахвярнасць былі патрэбны для выратавання людзей. Светлая памяць ваенным, пажарным, міліцыянерам, медыцынскім супрацоўнікам, шахцёрам… Усім, хто стаяў паміж страшнай бядой і жыццём.
Прашло 23 гады з таго часу, і кожны раз пытаеш сябе: ці было ўсё добра табою выканана, ці было страшна выконваць загад, ці адчувала сэрца ворага? А ён быў, гэты вораг, быў побач, злосны, нябачны.
Успамінаючы пра гэтыя жудасныя падзеі, у мяне нарадзіліся наступныя радкі:

А на поверку всё непросто было:
Спасая родину, Отчизну, дом,
Отряды сводные под Чернобыль уходили,
Чтобы там бороться с «чёрным злом».
…Наш отряд, что «пороху» понюхал,
За двадцать с лишним что-то поредел.
Но Вася жив, и Костя, и Петруха!
И я живу, и я ещё у дел!

Реклама

Міхаіл Тарасевіч,
удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС,
ветэран слуцкай міліцыі


Зводны атрад УУС Мінаблвыканкама, в. Цешкава Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. У першым радзе крайні справа Уладзімір Аляксандравіч Дзічкоўскі, начальнік зводнага атрада, намеснік начальніка Слуцкага ГРАУС

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии