«Як высока не ўзлятай, прызямляцца трэба»

0

Абапіраючыся на каменьку, цяжка перастаўляючы ногі, кожны чацвер у дзесятай гадзіне раніцы да гандлёвай кропкі газетамі падыходзіць стары дзівак-чалавек. У гэты дзень з’яўляецца ў продажы свежы нумар «Інфа-Кур'ера». Стары адкрывае перадапошнюю старонку газеты і вымаўляе: «Мне дзьве». Беражліва паклаўшы газеты ў торбачку, заплаціўшы грошы, дзед моўчкі зробіць прадаўшчыцы развітальны паклон і пойдзе. Не кожны раз дзівак купляе па два нумары. Гэта здараецца калі на перадапошняй старонцы друкуюцца яго вершы.

Завуць гэтага дзівака Мікалай Панасавіч Мельнікаў. У яго працоўнай кніжцы адзін запіс: лётчык, лётчык-інструктар.

Пачатак жыцця
Нарадзіўся Мікалай Панасавіч у вёсцы Дабужа Быхаўскага раёна на Магілёўшчыне летам 1930 года. Бацька быў вясковым кавалём, маці вяла дамашнюю гаспадарку. Лёс заставіў іх пакінуць вёску і шукаць лепшай долі на прамысловых прадпрыемствах.
У гэты час пад Асіповічамі будаваўся новы торфа-здабывальны завод «Свабода», дзе згадзіліся прыняць безпашпартнага каваля. Так у 1938 годзе сям’я апынулася на новым месцы жыхарства. Тут давялося Мікалаю скончыць тры класы школы і на доўгія тры гады прыпыніць адукацыю: пачалася вайна.
Варожыя самалёты бамбілі станцыю, паязды, наводзячы жах. А пасля не было паратунку ад паліцаяў і немцаў. Таму ў зімовы дзень сакавіка 1943 года вырашылі вярнуцца на радзіму. Разведаць пра тое жыццё на радзіме маці ўзяла з сабою малога хлапчука.
У роднай вёсцы родзічы абагрэлі, накармілі, але жыць не раілі. Тут памяталі пра бацьку чырвонаармейца, узнагароджанага ордэнам Чырвонага Сцяга. І калі ён вернецца, дык яго адразу арыштуюць паліцаі. Таму давялося вяртацца пехам па снежным дарогам скрозь нямецкія пасты на станцыю Ясень. Пра гэтае падарожжа, ужо будучы на пенсіі, Мікалай Панасавіч напісаў паэму, дзе ёсць такія радкі:
Хто вайны той бачыў жах
І людзей пакуты,
Слёзы родных на вачах
І забойцаў лютых,
Не забудзе ён той час,
Хай мінаюць годы,
Як фашыст той нішчыў нас
Люты ад прыроды.
А родная вёска ў восень 1943 года была спалена карнікамі. Да вайны тут было 124 двары, жыло 613 жыхароў. Пасля вайны не засталося ні адной хаты, жывымі згарэлі 117 жыхароў. Толькі з роду Мельнікавых загінула 10 чалавек. Цяпер на месцы вёскі стаіць вялікі Курган Бяссмерця ў памяць загінуўшых вяскоўцаў і партызан.

Реклама

Лётнае вучылішча
Ужо ў мірны час, калі ў сёмым класе вызвалі ў ваенкамат і прапанавалі пасля школы паступіць у ваеннае вучылішча, пераростак-школьнік абрадаваўся.
Ён марыў стаць мараком, але з сяброў-аднакласнікаў нікога не знайшлося, ахвочых у маракі. Таму падаў заяву ў лётнае вучылішча, бо туды паступаў аднакласнік. Удваіх весялей. Праблем з медкамісіяй не было. Так з восені 1951 года ён стаў курсантам авіяцыйнага вучылішча ў горадзе Сасава Разанскай вобласці.
Праз два гады новападрыхтаваны лётчык выбіраў сабе месца службы: бліжэйшы к Беларусі Вільнюс. Так стаў працаваць у Літоўскім авіяатрадзе. Спачатку з сябрам-беларусам жылі ў гасцініцы, пасля на дваіх далі двухпакаёвую кватэру. У гэту кватэру прывялі жонак, у гэтай кватэры ў яго нарадзіліся сын і дачка. І толькі тады ён атрымаў новае жыллё.
Лятаў ён зусім на мірным самалёце, які ў народзе называлі «кукурузнік», вазіў пошту, некаторыя важныя грузы, выконваў сельскагаспадарчыя работы. Гэта будзе першы яго перыяд. Ён ведаў, калі будзе ўсё добра, яго адправяць вучыцца далей. Так і сталася. Амаль праз два гады паслалі ў вучэбна-трэніровачны атрад перавучвацца на ЛІ-2 або «Дуглас».
Вярнуўшыся ў Вільнюс, стаў другім пілотам на ЛІ-2. Набіраўся вопыту. У гэты перыяд яго маршруты пралягалі далёка за межы Літвы. А калі здаў экзамены на камандзіра карабля і на начныя палёты, яго гарызонты раздаліся, стаў лятаць у тыя заходнія дзяржавы, дзе былі Савецкія войскі.
Часцей за ўсё ён прывозіў у чужыя краіны маладых салдат, назад вёз салдат на звальненне. Многія афіцэры везлі на радзіму каштоўныя рэчы, якіх нельга было купіць дома. У чужым аэрапорце ў горад яго не выпускалі, складалася цвёрдае ўражанне, што ў Савецкім Саюзе жыццёвы ўзровень адстае ад еўрапейцаў.
Аднойчы прыказалі выканаць дзяржаўнага значэння справу: тэрмінова даставіць на цаліну запчасткі, без якіх стаяць камбайны. Рэйс ад захаду на ўсход быў цяжкім, але паспяховым. Мясцовае начальства ад радасці, што жатва будзе доўжыцца, прама на лётным полі ўзнагародзіла яго медалём «За асваенне цалінных зямель».
Наступіў час, калі спатрэбілася перавучвацца на рэактыўную тэхніку. Пасля Ульянаўскай школы Мікалаю Панасавічу даручана прыгнаць з Харкаўскага авіяцыйнага завода першы ТУ-124 для Вільнюскага авіяатрада, затым пайшлі ТУ-134. Доўга выконваў рэйсы Вільнюс- Уладзівасток, Вільнюс-Хабараўск, Вільнюс-Сочы.
Аднойчы ў Сочы вёз людзей на адпачынак, у Кіеве зрабілі пасадку, забралі пасажыраў. Усе малі бадзёры настрой, рыхтаваліся да сустрэчы з морам. Пры ўзлёце з Барыспальскага аэрапарта, на высаце не болей двух тысяч метраў, раздаўся выбух. Гэта адказаў правы рухавік. Прыйшлося вярнуцца. Ніхто з пасажыраў не здагадаўся, што селі на адным рухавіку ў Кіеве. За мужнасць узнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пілот павінен ведаць, як высока не ўзлятай, прызямляцца трэба. І гэта правіла найгалоўнейшае.

На выбранай пасадзе
Пілот самалета — гэта чорная справа. Яго па некалькі дзён можа не быць дома, а калі вернецца, не можа адлучыцца з дому, павінен быць гатовым к новаму вылету. За самаадданую працу, за вернае таварыства яго абралі дэлегатам на Усесаюзны з’езд прафсаюзаў лётчыкаў. У яго жыцці гэта быў першы вылет у сталіцу. Спусціўшыся па трапе з самалёта, ён апынуўся ў новым жыцці.
У аэрапорце Унукава для такіх, як ён, выдзелены асобны зал. Туды не трапіць просты грамадзянін. У буфеце вочы разбягаюцца ад мноства каўбас, напояў. А калі дэлегатаў назбіралася з дзесятак, іх адвезлі ў гасцініцу «Космас».
Вечарам у рэстаране пачалося знаёмства. Тут адкрыліся вочы, што жыццё на далекіх ускрайках вялікай дзяржавы зусім не падобна на маскоўскае. На з’ездзе многія выступалі і гаварылі пра тое, што не адпавядала рэчаіснасці. Паездка на з’езд аставіла двоесныя ўражанні: у тэхнічным забеспячэнні назіраў-ся некаторы прагрэс, а ў сацыяльным сектары многія не мелі кватэр, у магазінах раслі чэргі за прадуктамі і таварамі.
Нядоўгі час давялося Мікалаю Панасавічу вазіць пасажыраў, сярод якіх былі знакамітыя людзі. Аднойчы такім пасажырам быў першы касманаўт Юрый Гагарын. Ад яго ўсмешкі рабілася на душы проста лагодна. Прайшло многа гадоў, а ўсмешка Гагарына запомнілася. Яна, як сонца на ўсходзе, нясла супакой і радасць.

Родная мова і літаратура
На прасторах Савецкага Саюза лётчыкі карысталіся расійскай мовай. Але ў яго душы жыла родная мова. Родную мову падтрымлівала жонка. Таму ўсякі раз, калі даводзілася быць на бацькаўшчыне, купляліся новыя кніжкі на беларускай мове. Пісаў вершы на расійскай мове і друкаваў у расійскамоўных выданнях Літвы.
У 1991 годзе пераехаў жыць у Салігорск. Адразу пачаў пісаць па-беларуску, быццам на доўгія гады не пакідаў Радзіму. У Вільнюсе застаўся жыць сын. Ён добра валодае літоўскай і англійскай мовамі, працуе дырэктарам прадпрыемства. Яго дачка, унучка Мікалая Панасавіча, вучыцца ва універсітэце Італіі. Родная дачка жыве недалека ад бацькі, працуе доктарам-тэрапеўтам. Кожны чацвер ён купляе «Інфа-Кур'ер». Калі там на прадапошняй старонцы ёсць яго верш, купляе два экзэмпляры, каб адну выразку з газеты паслаць у Італію, другую — у Вільнюс.

Уладзімір Амяльчэня


Напярэдадні Дня касманаўтыкі Мікалай Мельнікаў успамінае, як пасажырам яго самалёта быў і Юрый Гагарын

З ТВОРЧАСЦІ ПАЭТА-ЛЁТЧЫКА
Улыбка Гагарина
Дали, дали в дымке перламутровой,
Солнце лаской светит нам в глаза.
Над землёй любимой в это утро
Мы с гордостью уходим в небеса.
Эта гордость в наши крылья вложена,
В нашу волю, мысли и сердца.
Те пути, что нами не исхожены,
Мы пройти сумеем до конца.
Мы в пути всегда, всегда — искатели,
Не страшимся никаких невзгод.
О долях народа-созидателя
Мы поём с космических высот.

Ад чаго не спіцца?
Пазваніла Янку Клава,
Запытала неяк млява:
— Нешта мне не спіцца…
Ад чаго, цікава?
— Ды і мне не спіцца,
Кепскае ўсё сніцца…
Сумна нешта стала…
Гэтак можна спіцца.
***

— Не пачынай працоўнага дня з пляшкі,
Да працы прыклад ты бяры з мурашкі,
Ці з пчолкі, што рупліва так працуе…
Тады ў жыцці табе, брат, пашанцуе.
Ды й сорамна глядзець у вочы людзям.
Калі такой руплівасці не будзе, —
Казаў так павучальна дзед Лявон,
А ў гэтай справе вельмі кемны ён.

Як Вілі ў нас калядаваў
— Шульц, што з абер-лейтэнантам,
Ён маўчыць, як без’языкі?
— Партызаны яго брата ўзялі…
«Язык» вялікі!
Ён у карнікаў галоўным
Афіцэрам быў пры штабе…
Ды і ведаў, безумоўна,
Шмат чаго … казаў мне Грабэ.
Партызаны ўжо сачылі
За ім… Грабэ мне плявузгаў…
І нарэшце трапіў Вілі
У засаду пад Бабруйскам.
У Каляды ўздумаў Вілі
Беларусаў рабаваці.
Вось яго там і злавілі
Партызаны ў адной хаце.

— Шульц, язык свой за зубамі
Патрымай лепш! — Ганс так кажа, —
А размовы паміж намі
Не было! Табе заўважу…
У баі загінуў Вілі.
Гэтак пішуць у загадзе…
Зразумеў?
Мо, і забылі…
Як далей будзе? Паглядзім.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии