«Я веру: прыйдзе май»

0

Здольны чалавек — здольны ў розных творчых праявах. Верагодна, так можна сказаць і пра акцёра Слуцкага народнага тэатра імя Галубка Каранюхіна Мікалая, паэтычную творасць якога «Кур'ер» прадстаўляе пад абраным самім аўтарам псеўданімам — Мікола Корань.

Нарадзіўся Мікола Юр’евіч у 1954 годзе ў Карэльскай рэспубліцы тагачаснага СССР. У сямігадовым узросце пераехаў з бацькамі на беларускую радзіму матулі - у вёску Амговічы. Тут ён скончыў школу, потым адслужыў у войску. Яшчэ з маленства хлопец захапляўся літаратурай і тэатрам. На сённяшні час гэты, ужо сталы чалавек, стварыў больш за 20 вобразаў на памосце народнага тэатра. Яго любоў да сцэны пераймалі жонка і сын, які, дарэчы, скончыў тэатральнае вучылішча. «Цяпер, калі пачаў складаць вершы, — гаворыць Мікола Корань, — хочацца ўславіць працоўнага чалавека, родную зямельку, яе прыгажосць і абавязкова каханне са шчасцем і сардэчнымі трагедыямі простых людзей».

Прости
О, бледная луна, как ты холодна.
Знаешь ли ты, что значит полюбить
И в то же время одиноким быть?

Реклама

Порой мы с лёгкостью любовь свою теряем,
И только позже понимаем
Всю боль потерь.
Я это знаю, Ты мне поверь.

О, долгожданная любовь!
Ты больше тёплым дождиком
На сердце не прольёшься,
И от тепла твоей негаснущей свечи
Не буду плакать я счастливою слезою.

А ты, луна, холодную отбросив тень
От догорающей любви,
В любовь мою дорогу мне закроешь.

Я больше не смогу сказать «люблю»,
Лишь только голову повинную склоню.
Любовь моя, прости меня,
Пожалуйста, прости.

Сон
Как будто снова светит нам луна,
И соловьи о любви заливаются.
В этом солнце ночном вижу образ я твой,
Любимый, загадочный, тихий такой.

Я птицей лечу к тебе в своих грёзах,
Чтобы любовь и душу отдать.
Лишь только с тобою радости, слёзы.
Ну, а проснусь… Без тебя я опять.

Но хочется снова тебя мне обнять
И страстные губы твои целовать,
И снова к тебе я в мыслях лечу.
О сладостной муке я весь трепещу.

За эту любовь ты прости меня, Боже!
На всё есть, Господи, воля Твоя.
А, может, смилуешься ты и поможешь?
Чтоб и она полюбила, как я.

***
Ля плота — лаўка.
На ёй сядзіць старэнькая Анюта,
Ад цяжару гадоў яе спіна сагнута.
Пад сонцам ліпеньскім
Пад спевы жаўрука
З унукамі бабуля размаўляла
Пра даўняе сваё жыццё-быццё,
Пра тое, як сынкоў на вайну праважала.
Было ў яе аж пяцера сынкоў,
Ды тры дачушкі потым нарадзіла,
Але вайна забрала хлапчукоў,
Жыццё сваё аддалі за Радзіму!
І выраслі даўно ўжо дачушкі
І, як адна, у людзі ўсе пайшлі,
Паразляталісь з роднага гнязда, як птушкі,
Набраўшысь сіл ад роднае зямлі.
Хацелася б яшчэ трошачкі пажыць,
Але ўсё часцей сыночкі сталі сніцца.
Хацелася б і ўнукаў пажаніць,
Ды, мабыць, з вечнасцю
патрэбна «замірыцца».
Даўно апала лісце на садах,
Ды на душы ляжыць маркота.
Ніхто ўжо на лаўцы не сядзіць,
Што ў адзіноце туліцца да плота.

***
У зімовай вёсцы дзе-нідзе над хатай дым.
А многія ўжо і не адчыняюць сенцы —
Узімку вёска непатрэбна маладым,
Старых ужо даўно на могілкі занеслі.

І спяць, замеценыя снегам, многія двары.
У замерзлых вокнах бліскаюць сняжынкі,
І галасоў не чутна дзетвары —
Спраўляе, мабыць, вёска па сабе памінкі.

Але я веру: прыйдзе май і зацвітуць сады,
І вернуцца да хаты маладыя,
Дзіцячым звонкім смехам запоўняцца двары,
А ў жніўні на палетках жыта забушуе.

***
Жывём мы ў старажытным Слуцку.
Ты маладзееш з кожным годам, любы!
Жыццё цячэ ў горадзе па-людску,
Галоўны гонар — гэта нашы людзі.
Тут вуліцы заўжды ў чысціні,
З вясны і да зімы — увесь у кветках,
І заліваюцца ў парку салаўі,
Тут шмат гуляе мам і дзетак.
Заўжды мы спадчынай сваёю ганарылісь,
Бо паясы тут ткалісь залатыя.
Прад ворагам галоў мы не схілілі,
Бо з намі ў душы заўжды была
заступніца Сафія!
Да вас зварот мой, дарагія землякі,
Любіце горад і родную зямельку,
І будзе шчасце з вамі на вякі,
Бо без любові, як без памяці, жыць нельга.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии