У нашых артыстаў ёсць шанц трапіць у фінал

1

У Мінску 16 сакавіка на тэлеканале АНТ адбыўся запіс паўфінала конкурсу «Песні маёй краіны», у якім прынялі ўдзел два калектывы са Слуцка: квінтэт «Лабірынт» і народны ансамбль народнай музыкі «Случчанскія святкі».Нагадаем чытачам, што ад Мінскай вобласці ў гэты этап выйшлі 7 калектываў. Па ўмовах конкурсу, у фінал трапяць толькі два ад кожнай вобласці і горада Мінска.
Журы, якое ўзначальваў Анатоль Ярмоленка, прызнала пераможцам ад Мінскай вобласці калектыў «Гасцінец» з Ракава.
Лёс другога фіналіста вырашаць тэлегледачы SMS-галасаваннем. Па папярэдніх дадзеных, паказ паўфінала «Песні маёй краіны» адбудзецца 3 мая па АНТ.
Случчане маюць магчымасць падтрымаць праз SMS сваіх артыстаў. Галасаванне будзе працягвацца ўсяго 10 хвілін.
Слуцкія артысты маюць добры шанц. «Цікава, што квінтэт „Лабірынт“ атрымаў высокую адзнаку такіх прафесіяналаў, як Анатоль Ярмоленка і Святлана Суседчык (ансамбль „Бяседа“). Кожны з іх ацаніў выступленне „Лабірынта“ на 10 балаў. А гэта максімальная адзнака ў конкурсе», — сказаў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Мікалай Гром, кіраўнік квінтэта.
Дададзім, што выступленне «Лабірынта» з песняй «Было ў цёшчанькі пяцёра зяцёў» суправаджаў танцавальны калектыў Слуцкага дома культуры «Кордэс» пад кіраўніцтвам Наталлі Мартыновіч.

Аддзел навін


На конкурсе «Лабірынт» выступіў з народнай песняй «Было ў цёшчанькі пяцёра зяцёў», якая раней не мела шырокай вядомасці

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Аматар
Аматар
22 марта 2009 21:43

В носу у наших певакоу не кругло пока. Ет вам не танцоры!