Нашы пчаляры вучыліся ў замежных

0

На свята пчаляроў, што прайшло ў Салігоску 14-15 сакавіка, з’ехаліся 360 майстроў гэтай справы не толькі з усёй Беларусі, але і з-за мяжы.

Так павялося, што салігорскія пчаляры пачалі збірацца з 1979 года, каб адкрыць новы сезон і падвесці вынікі мінулага. У 1990 годзе яны аб’ядналіся ў Салігорскае міжраённае аб’яднанне пчаляроў «Бортнік».
Сёлета на свята прыехалі госці амаль з усёй Беларусі, а таксама з Польшы, Украіны, Літвы і Рассіі.
Як сказаў Васіль Кавалец, старшыня аб’яднання «Борт-нік», для беларусаў тое, што расказалі і паказалі дзед Васіль з Украіны і Альгердас Амшэлюс з Літвы, было сапраўдным «адкрыццём Амерыкі» у сучасным пчалярстве. У Беларусі пчаляры амаль не займаюцца зборам і продажам кветкавага пылка. Украінскія калегі ў гэтым добра напрактыкаваліся, маюць выдатныя здабыткі. Літоўцы расказалі і паказалі, як трэба змагацца з варраатозам (кляшчамі).
На думку Васіля Кавальца, беларускім пчалярам патрэбна дзяржаўная падтрымка, без якой іх справа можа знікнуць зусім. «Напрыклад, — гаворыць ён, — ёсць дзяржаўная праграма развіцця рапсавай прамысловасці. Але няма ў гэтай праграме ўспаміну пра пчол. Кожны школьнік ведае, калі пчолы апыляюць квецень раслін, то ўраджайнасць значна павышаецца. У Канадзе дзяржава за гэта даплачвае пчалярам, а на Радзіме нам часам месца няма. Пчолы людзям даюць мёд і выконваюць вялікую справу ў ланцужку жывой прыроды. Пра іх павінны клапаціцца».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии