Птушыны куточак адкрыўся ў школе

0

Нядаўна ў школе вёскі Краснадворцы Салігорскага раёна адкрыўся куточак, у якім на фоне дзікай прыроды размясціліся 65 чучалаў птушак: дзённыя і начныя, драпежныя і з атраду курыных, птушкі нашых лясоў і пералётныя.
«Я сама ўбачыла многіх птушак упершыню, — гаворыць Зінаіда Грынцэвіч, завуч школы. — Гэты куток значна пашырыў мой кругазор пра нашу прыроду».

Па словах суразмоўцы, птушыны куток з’явіўся ў школе, дзякуючы клопатам Барыса Зінчука, дырэктара Салігорскай птушкафабрыкі. Ён не толькі паспяховы кіраўнік прадпрыемства, а яшчэ і вялікі аматар птушак. «Цяпер вучні могуць больш дасканала знаёміцца як з птушкамі нашага краю, так і пералётнымі», — дадала яна.
Настаўніца біялогіі з дапамогай сваіх вучняў-экскурсаводаў расказвае пра жыццё птушак усім, хто наведвае птушыны куток. «Яго наведалі некаторыя супрацоўнікі райвыканкама, мясцовага сельсавета і жыхары вёскі, — распавяла Зінаіда Грынцэвіч. — Усе ад убачанага былі ў захапленні».
Як адзначыла Людміла Сацкевіч, настаўніца біялогіі, экспазіцыю птушынага кутка абяцаў папоўніць энцыклапедычнымі выданнямі Аляксандар Гарншэўскі, начальнік інспекцыі па ахове прыроды і акружаючага асяроддзя.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии