Віншаванка на ўсе ногі

0

— На дарогу зірні, Міша, —
Жонка мне сказала.
— Наш сусед васьмёркі піша
Нагамі ад вакзала.
— З восьмым днём сакавіка
Ён жанчын віншуе.
Бачыш, скача гапака,
Але не бушуе.
Ён у свята не чапае
Ніколі нікога.
А як вып’е, то і скача
Гапака з парога.
Не мінуў, зайшоў да нас,
Адвіхляў васьмёрку.

— Настаў, жоначка, твой час —
Рыхтуй самагонку.

Реклама

Лепшы падарунак
Звярнуўся да сяброў Макар:
— Выбачайце, хлопцы,
На Восьмага сакавіка
Падарыць што жонцы?
— У святы п’е гарэлку жонка?
— Хіба ж толькі ў святы…
— Купі пляшку самагонкі:
Будзе ёй занадта.
Ці патрэбен тваёй жонцы
Падарунак лепшы?
— За параду дзякуй, хлопцы!
Пасмакую першым.
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии