Сустрэліся з «пастаўшчыком» навін

0

Менавіта з чалавекам-кур'ерам, які пастаўляе актуальныя гарачыя навіны, у большасці прысутных 26 лютага на сустрэчы з рэдакцыяй «Інфа-Кур'ера» атаясамляецца сама рэгі-янальная газета.

Гэта выснова зроблена на падставе экспрэс-анкетавання, што было прапанавана гасцям утульнай залы мастацтваў Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. На паўтары гадзіны чытачы разам з членамі рэдакцыйнага калектыву сталі добразычлівымі субяседнікамі. І вынікі анкетавання, і выказванні ўдзельнікаў сустрэчы, як падалося, яшчэ раз падкрэслілі, што абраны рэдакцыяй накірунак прытрымлівацца ў сваёй працы ў першую чаргу стваральных імпульсаў і робіць газету форумам для абмену думкамі па самых розных праблемах — знаходзіць і паразуменне, і падтрымку сярод чытацельскай аўдыторыі.

Парады гасцей
Сярод гасцей было прыемна бачыць і жыхароў горада, і жыхароў з Малой Падзеры, з Ісерна — рэдакцыя, прызнаемся, не чакала. Прыемна было бачыць у зале і сяброў дружнага калектыву аб’яднання «Калі ласка». Яны падтрымалі прапанову Віталія Пятроўскага, інваліда 2 групы, аб тым, што варта было б мясцовай уладзе большай галоснасці надаць пытанням парадку выдзялення сацыяльнага жылля, будаўніцтва якога на Случчыне набыло добрую дынаміку. «Было б цікава даведацца і аб мерапрыемствах, якія планіруюцца ў рамках аб’яўленага Года роднай зямлі, — сказала Таісія Данілава, кіраўнік аб’яднання. — Калі паглядзіш, што робіцца ў раёне гарадскіх вуліц Надрэчная і Будаўнікоў, то міжволі ловіш сябе на думцы, наколькі актуальнымі з’яўляюцца пытанні навядзення парадку на зямлі, дзе яшчэ нядаўна случчане мелі магчымасць адпачываць на беразе ракі і дзе зараз часцей за ўсё «дзякуючы» самім жа людзям натуральны сметнік.
Віктар Ісакавіч Галкоў, які адносіць сябе да сталых чытачоў «Кур'ера», выказаў пажаданне газеце друкаваць матэрыялы і аб падзеях на спартыўных арэнах Еўропы і свету, змяшчаць шахматна-шашачныя заданні і называць імёны чытачоў, якія першымі справіліся з іх рашэннем. На яго думку, газеце трэба яшчэ больш друкаваць сканвордаў, не забываць прыводзіць і правільныя варыянты адказаў на іх. Патрэбна больш матэрыялаў аб садаводстве і агародніцтве, дзе б пажадана прачытаць і пра вопыт мясцовых спецыялістаў ці паспяховых аматараў. «Чаму б хоць святочныя нумары «Кур'ера» не рабіць у поўнакаляровым выданні?», — задаваўся пытаннем-пажаданнем Віктар Ісакавіч.
Удзельнікі сустрэчы пад- цвердзілі і цікавасць да гістарычных матэрыялаў «Кур'ера», да творчасці саміх чытачоў. Ірына Лук’янава адрасавала просьбу абавязкова дапаўняць гістарычныя артыкулы картамі ці схемамі, якія б дапамагалі лепш арыентавацца, на якім месцы ў адносінах да сённяшняга Слуцку знаходзіўся той ці іншы аб’ект, аб якім ідзе гамонка ў аўтарскім матэрыяле. Выказвалася прапанова, каб часцей рэдакцыя звярталася да тэм, што папярэдне ўжо разглядаліся на старонках газеты. «А чаму газета не друкуе гараскопы? Чаму не надаецца ўвага асветніцкім матэрыялам на рэлігіёзную тэматыку, каб можна было і ад «Кур'ера» даведацца, што тое ці другое свята і як трэба сябе паводзіць? Чаму ў апошняй праграме тэлевізійнага канала «Animal planet» пазначаны час трансялцыі не адпавядае рэальнаму? Здаецца, папера ў вас не такая белая, як у іншых газет…», — спектр абмяркоўваемых «чаму» быў даволі шырокі.
Дарэчы, пытанні былі не толькі ў чытачоў, але і ў рэдакцыі «Кур'ера». Было цікава даведацца, якім другім газетам аддаюць перавагу ўдзельнікі сустрэчы, што іх прываблівае ў другіх выданнях.

Реклама

Надзея і адказнасць
На добрай сяброўскай ноце і скончылася мерапрыемства, пад час якога кожны ўдзельнік атрымаў у якасці невялікага прэзента ручку і блакнот з лагатыпам «Кур'ера», абанемент на льготную падпіску на чарговы квартал.
Парады чытачоў, іх добразычлівасць і вера, што «Кур'ер» можа ўзяць большыя вышыні, абнадзейваюць. Абнадзейваюць, а яшчэ, што важней, і абавязваюць быць больш адказнымі.
Аддзел пісем

P. S. Ужо пасля сустрэчы ад чытача Валерыя Радыёнавіча Дзьякава, аднаго з удзельнікаў мерапрыемства, прыйшла невялікая вершаваная падзяка, якую мы і друкуем:
Я ўсю газету прачытаў -
Задавальненне атрымаў.
Падзяку вырашыў сказаць тым людзям,
Хто мае шанс яе ствараць і нам да дому пастаўляць.
Калі ў руках тваіх «Кур'ер» —
Маеш сябра ты, павер!

Фотографии с мероприятия смотрите здесь

На што, па Вашай думцы, «Кур'ер» павінен звярнуць увагу ў першую чаргу? Пішыце SMS на 329−29−34

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии