Любанскія асаблівасці

0

«У нас тут цішыня і спакой, а людзі адрозніваюцца добразычлівасцю», — сказала Алена Сушчыц, супрацоўніца аддзялення «Беларусбанка», якая зараз у дэкрэтным водпуску.

Па яе словах, матэрыяльна сёння цяжка перабівацца, і калі б не заробак супруга, то, мабыць, не ў радасць было б і тое, што іх чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў, у параўнанні з буйнымі гарадамі, прасоўваецца даволі хутка. «Зараз вось з дачуркай Міланай пагуляем тут у скверы, а затым накіруемся за нашай мясцовай „фішкай“ — свежым карпам з Любаньскага вадасховішча», — смяецца Алена.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии