Ці ведаюць мужчыны, чаго хочуць жанчыны?

1

Зразумець жанчыну, пазнаць яе мары і жаданні даволі складана, але паспрабаваць можна. Вось і «Кур'ер» задаўся такой мэтай: ці ведаюць мужчыны, чаго хочуць жанчыны?

Васіль Уладзіміравіч, будаўнік (Слуцк):
— Жанчына чакае ад мужа пяшчоты і грошай, а яшчэ не дрэнна было б, каб на яе заглядаўся сусед ці праезджы казак.

Реклама

Аляксандр Васільевіч, супрацоўнік аддзела культуры (Слуцк):
—  У маёй жонкі даволі вялікія жаданні: падтрымка ад мужа, дамашняя ўтульнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. А ўвогуле, ёй патрэбна шчасце.

Іван Канстанцінавіч, мастак (Салігорск):
— Хочуць ласкі, каб не піў, не курыў і чужых жанчын не любіў.

Юрый Анатольевіч, будаўнік (Салігорск):
— Магу толькі здагадвацца. Паспрабую жаданне сваёй каханай на гэты раз угадаць.

Уладзімір Анатольевіч, машыніст крана (Салігорск):
— Любові, шчасця, узаемаразумення і каб заробак хоць на трошкі большы быў, чым у суседа.

Апытваў
Уладзімір Амяльчэня

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Рубен
Рубен
21 мая 2009 00:20

Да, инет — он не маленький, если и такое можно откопать 😉