Брыльянт у залатым аздабленні

0

Так адазваліся пра Цімафея Рымашэўскага, навучэнца другога класа Салі-горскай музычнай школы, члены журы прайшоўшага 21−22 лютага адборнага тура конкурса выканаўцаў на народных інструментах музычных школ Мінскай вобласці.

У Салігорск прыехалі больш за сто навучэнцаў з Барысава, Маладзечна, Вілейкі, Жодзіна, Мар'інай Горкі, з паселкаў Чысць, Чырвоная Слабада, Крупіца і другіх, але ніхто не пакарыў сэрцы членаў журы так, як Цімафей, сваім майстэрствам ігры на балалайцы.
«Працую настаўнікам музыкі многа гадоў, але такога здатнага вучня сустрэў упершыню, — кажа Мікалай Трухановіч. — Ён мае свае адносіны да музыкі, расстаўляе свае акцэнты ў выкананні твораў. З пяці дзяцей гэтай сям'і трое ўжо вучацца ў музычнай школе: старэйшая сястра Наташа — на фартэпіяна, Насця — на скрыпцы, Цімафей — на балалайцы. Малодшая Аня ў гэтым годзе прыдзе ў першы клас вучыцца іграць на цымбалах, а самая малодшая, якой споўнілася толькі тры гады, прыходзіць і просіцца адразу навучыць іграць на скрыпцы, фартэпіяна і цымбалах. Усе яны да музыкі здатныя, але Цімафей сярод іх як брыльянт у залатым акладзе. Мае цудоўны музычны слых і памяць, праслухаўшы раз п’есу, можа выканаць яе без памылак».
З сямі навучэнцаў Салігорскай музычнай школы, што прымалі ўдзел у адборачным конкурсе, пяцёра трапілі на Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў, які пройдзе ў Магілёве з 23 па 28 сакавіка. Такі конкурс праходзіць раз у тры гады і носіць імя І. І. Жыновіча.

Уладзімір Амельчэня

Реклама


Цімафей Рымашэўскі сваёй ігрой на балалайцы пакарыў сэрцы членаў журы конкурса выканаўцаў на народных інструментах

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии