Знакаміты юбіляр выказаў падзяку газете «Кур'ер»

0

Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар гістарычных нарысаў пра Слуцк, праз газету «Наша слова» падзякаваў шэраг сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і нашу газету, за віншаванні з 80-гадовым юбілеем.«У дні майго 80-гадовага юбілею мяне павіншавалі тэлеграмамі, літсамі, паштоўкамі і па тэлефоне дзесяткі сяброў і дабразычліўцаў, у тым ліку і з замежжа. Віншаванні перадалі і сродкі масавай інфармацыі - радыё „Свабода“, „БелаПАН“, гахеты „Наша слова“, „Краязнаўчая газета“, „Інфа-Кур'ер“ (Слуцк) і іншыя, — піша Анатоль Грыцкевіч. — Не маючы магчымасці адказаць усім асабіста, прашу праз газету „Наша слова“ перадаць маю падзяку ўсім, хто павіншаваў мяне з юбілеем і даслаў цёплыя словы, адзначыўшы маю працу на ніве Беларушчыны».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии