Як кум печ клаў

0

Абяцаў мне кум Цімох
Печ пабудаваць аднойчы:
— Пабудую, далібог,
Табе печ, якую хочаш!
…Колькі выпілі тады
Той сівухі, не падлічыш.
З нас быў кожны маладым,
Ды й нішто сабе абліччам…
Часу ўжо прайшло багата,
Мы ж працягвалі ўсё піць…
Ну, а цэгла, што ля хаты,
Як прывезлі, усё ляжыць.
— Абяцанкі - цацанка —
Прыказка так кажа.
Радасць дурням, — мой Іванка, —
Жонка мне заўважыла…
А Цімох твой спіць у пуні,
Вельмі ж ён напіўся!
Ды і ты… Вядома — дурні!
— Згодзен… Не сварыся…

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии