Вясна ў нашых сэрцах

0

Вясна… Для кожнага — гэта час прыгажосці, кахання, надзей, перамен… Што асаблівага ў гэтай пары года?

Святлана Яўгеньеўна, прадавец (Слуцк):
— Вясна — гэта прабуджэнне да жыцця. А жыццё не можа быць без цяпла і кахання. Няхай прыходзіць яна хутчэй ды запалоніць нашы душы.

Реклама

Кіра і Насця, школьніцы (Слуцк):
— З вясною чакаем цеплыні і вакацый. Гэта самая лепшая і вясёлая пара.



Эдуард і Аляксандра
, выпускнікі школы (Салігорск):
-Спадзяёмся, што з прыходам вясны прыйдзе неўтаймаванае каханне, якое захопіць нас вясновым паўнаводдзем і панясе на прасторы жыцця.

Тамара Паўлаўна, былая медсястра (Салігорск):
— Спадзяюся на цёплае спрыяльнае надвор’е, каб выехаць на дачу. Заляжаліся на дыванах і курортах. Хутчэй да працы на прыродзе.



Сяргей Фёдаравіч
, інжынер-тэхнолаг (Салігорск):
— Хочацца перамен да лепшага. Ад сённяшняй працы ў «Белкаліі» зусім знясілілі. З прыходам вясны ўзнімецца тонус, і да жанчын станем больш ахвочымі.

Апытваў Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии