У Слуцку спаляць пудзіла зімы

1

Народныя гулянні «Масленка-масленка, прыйдзі, вясна красненька» пройдуць 1 сакавіка ў Слуцкім парку культуры і адпачынку.

Як паведаміла карэспандэнту «Кур'ера» Алена Варабей, галоўны рэжысёр Слуцкага раённага цэнтра народнай творчасці, а 10-ай гадзіне пачнуцца конкурсна-гульнёвыя праграмы для дзяцей і дарослых. З 11 гадзін адчыняюцца святочныя гандлёвыя пляцоўкі і кірмаш. Будзе арганізавана выстава-продаж прадметаў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва «Горад майстроў». Спецыялісты Квасыніцкага цэнтра рамёстваў правядуць для гасцей свята майстар-клас па вырабу масленічных лялек з саломы. Запланавана катанне на санях, конкурс снежных фігур, а таксама традыцыйныя для Масленіцы забавы — атракцыён «прызавы слуп» і спальванне пудзіла зімы.
Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў 11 гадзін. На танцавальнай пляцоўцы выступяць творчыя калектывы Случчыны, Уздзеншчыны і Любаншчыны, а з 13 гадзін амфітэатр ператворыцца ў фальклорную пляцоўку. Мерапрыемства завершыцца дыскатэкай, якая пачнецца, а 14-ай гадзіне.

Аддзел навін

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Kira
Kira
1 марта 2009 22:40

Только 2 торговые точки по продаже блинов были. Одна около Бистро, а вторая в парке. Одна конфорка от Востока. И как не торопилась продавец-кулинар стоять в длинной очереди за блином пришлось минут 40. Неужели нельзя было поставить всю имеющуюся в Слуцке блинную технику в этот день в парке. И доход бы был. Ведь несмотря на преловутый кризис очередь за блинами не уменьшалась. А то даже ветчина к блинам закончилась. Не ожидали???
PS Были в парке в 11.20