Першы аўтарскі канцэрт

0

У cалігорскім Палацы культуры 18 лютага адбыўся першы аўтарскі канцэрт знакамітага артыста Артура Шуляка, вядучага тэлеперадачы «Супер Лото».

Салігорскім слухачам ён выканаў песні са свайго першага альбома: «Бессонница», «Рандеву», «Ухожу в глухой запой» і другія.
— Як спявак я гледачу мала знаёмы, але канцэртам задаволены — было для каго спяваць, — сказаў пасля канцэрта артыст.
Дзяцінства артыста Артура Шуляка прайшло ў горадзе Слуцку, на вуліцы 14 Партызан, у дзядулі і бабулі. Школу скончыў у Мінску, пасля атрымаў музычную адукацыю ў ліцэі пры кансерваторыі. У снежні 2008 года ў Калінінградзе атрымаў першую прэмію на Міжнародным фестывалі «Добрая песня».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии