Артысты чакаюць прызнання

0

У cалігорскім Палацы культуры 18 лютага прайшоў прагляд выступленняў самабытных мастацкіх калектываў нашага рэгіёна, адной з асаблівасцей якога было абавязковае выкананне песен на роднай мове і наяўнасць беларускіх касцюмаў.

Усяго прынялі ўдзел дзесяць калектываў, шэсць з якіх прадстаўлялі  Салігорск і  Салігорскі раён.
Па прызнанні Алега Гарбуза, старшыні журы, большасць якога, дарэчы, складалі мінскія артысты, запамінальнымі і цікавымі былі выступленні слуцкага ансамбля «Лабірынт» пад кіраўніцтвам Мікалая Грома з песняю «Было ў цёшчы пяцёра зяцькоў», ансамбля народнай музыкі Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алега Шчэрбы, а таксама калектыва мастацкай самадзейнасці школы №5 горада Салігорска. У выступленні апошніх прывабіў голас Святланы Саветавай, якая працуе канцэртмайстарам з гэтым калектывам. Па просьбе журы яна праспявала арыю з оперы.
Прагляд працягнецца ў сакавіку, ад кожнай вобласці выступяць па 7 калектываў, два лепшыя пройдуць у фінал, які адбудзецца ў маі. Фінальныя выступленні будуць паказаны па тэлебачанні.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама


Песня «Было ў цёшчы пяцёра зяцькоў» у выкананні слуцкага ансамбля «Лабірынт» была адзначана журы

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии