Узбуджана крымінальная справа супраць бацькоў

0

Зараз на Любаншчыне налічваецца сто семдзесят чатыры асобы, што абавязаны пакрываць расходы, звязаныя з утрыманнем іх дзяцей на поўным дзяржаўным забеспячэнні.

Гэтых асоб у прымусовым парадку ўладкавалі на працу. Аднак, па словах наймальнікаў, не ўсе працуюць добрасумленна. За мінулы год абавязаныя ўчынілі амаль 1200 прагулаў без уважлівых прычын, за што і атрымалі адзінаццаць афіцыйных папярэджванняў наконт крымінальнай адказнасці. А супраць дваіх гора-бацькоў, якія злосна ўхіляліся ад пагашэння расходаў, крымінальныя справы ўзбудзілі.

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии