Родная мова

0

Напярэдадні 21 лютага — Міжнароднага дня роднай мовы — «Кур'ер» задаўся пытаннем: якую ж мову лічаць роднай нашы субяседнікі?

Наталля Станіславаўна, педагог (Слуцк):
— Я абрусеўшая палячка. Родную мову забыла, бо адукацыю атрымала ў Казахстане на расійскай мове. У Беларусі зусім нядаўна. Па збегу абставін маёй роднай мовай стала руская.

Реклама

Тадэвуш Кубіт, інжынер-энергетык на пенсіі (Віцебск):
— Я нарадзіўся па-суседству з Коралям Вайтылам, таму мая родная мова польская. Зведаў сібірскія марозы, вывучыў дзве расійскія мовы: літаратурную і нелексічную, засвоіў беларускую. Каб не разлучацца з роднай мовай, выпісваю польскія газеты. Пастаянна жыву пад Віцебскам, з’яўляюся грамадзянінам Польшчы.

Галіна Адамаўна з унукамі Арынкай і Эдгарам, начальнік планавага аддзела (Салігорск):
— Мы ўсёй сям’ёй — беларусы, і нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Унукі ў нядзельнай школе вучацца на роднай мове.


Мікалай Афанасьевіч
, былы лётчык (Салігорск):
— Беларусь — мая радзіма. І не дай Бог каму на яе замахнуцца — я сёння пайду абараняць. А мова родная не памрэ, не дадзім памерці. Нават калі ўлада не возьме за правіла гаварыць на беларускай мове, дык мы дома за чаркай родную мову не забудзем, не пакінем, не адцураемся.

Апытваў
Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии