Афганцам уручылі медалі

0

Слуцкі райвыканкам у сераду, 11 лютага, у Гарадскім палацы культуры правёў мерапрыемства па ўшанаванню воінаў-інтэрнацыяналістаў з уручэннем ім памятных медалёў і грашовай дапамогі.

Кожны з тых случчан (больш за 250 чалавек), хто прымаў удзел у выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, атрымаў медаль у сувязі з 20-годдзем вываду войскаў з Афганістана і грашовую дапамогу са сродкаў раённага бюджэту ў памеры 35 тысяч рублёў. Сем’ям загінуўшых выдадзена дапамога па 150 тысяч рублёў, а інвалідам — па 100 тысяч рублёў.
У рамках мерапрыемстваў з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у Афганістане случчанам адбудзецца мітынг.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии