Ліст ад Алены Васілевіч

0

Алена Васілевіч, вядомая беларуская пісьменніца, у сваім лісце ў рэдакцыю «Кур'ера» прызнаецца, што, як заўсёды, прачытала нашу газету ад першага да апошняга радка. «Салідная, змястоўная газета! І грэе мае зямныя пачуцці. Вось толькі з жартамі не шкодзіла б быць асцярожнымі», — раіць Алена Васілевіч.
З асаблівым інтарэсам пісьменніца прачытала артыкул Ігара Ціткоўскага пра помнікі Слуцка.
«Знос іх быў не самай завіднай старонкай у гісторыі Слуцка, — піша Алена Васілевіч. — Прашу „Кур'ер“ дараваць мне мае несутычныя заўвагі - раблю іх, любячы мой Слуцк, ды таленавіты „Кур'ер“ і таленавітых журналістаў. Плёну вам усім і шчасця!»

Рэдакцыя

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии