Коляды по-Слуцки

0
Реклама

13 января, на Щедрец, случчане одеваются в колядные костюмы — Козы, Зайчика, Цыганки, Медведя, Бабы Сымонихи, вспоминают традиционные обрядовые песни, веселятся сами и веселят других. Согласно поверью, чем больше колядинов пришли к вам в дом и чем щедрее вы их одарили, тем счастливее будет для вашей семьи будущий год.

Судя по отзывам случчан, «колядовщики» дошли не до всех. Как отозвался в своём SMS-сообщении для редакции неподписавшийся житель города, он приготовил для Щедрого вечера целый стол с угощениями, но к нему так никто и не зашёл.
В других же подъездах и домах, наоборот, всё складывалось в полном соответствии с представлениями о том, как должен проходить колядный вечер. Так, в 3-м подъезде по ул. Зелёная, 5, как можно увидеть на фото, «колядовщиков» встречали «по полной программе» и народ отмечал Старый Новый год до полуночи.
А некоторые коммерческие предприятия заранее приглашали «вестников» Старого Нового года к себе.

Ниже смотрите

фотозарисовку

Реклама

из 14-ти фотографий.

Вот что пишет на сайте гражданской кампании «Наш дом» Зинаида Тимошек:

«Актывісты грамадзянскай кампаніі „Наш дом“ 13 студзеня ў другой палове дня і вечарам павіньшавалі жыхароў горада Слуцка з беларускімі калядкамі.

Каляднікі ў Слуцку не навіна, і жыхары горада дабразычліва ставяцца да гэтай цудоўнай беларускай традыцыі. На жаль, ўдзельнікі прадстаўленняў не заўсёды сур’ёзна рыхтуюцца да сваіх выступленняў у кватэрах. Часцей за ўсё сцэнарыі ўвогуле адсутнічаюць альбо складаюцца з двух — трох вершыкаў. Гучаць яны прыкладна так: „Калядзін, калядзін, я ў бацькі адзін. Падавай каўбасу, інакш хату разнясу“.

Каляднікі „Нашага дома“ гэта разумелі і пастараліся падрыхтаваць цікавы пазітыўны сцэнарый, у які ўвайшлі калядныя і хрысціянскія песні, традыцыйныя беларускія калядныя гульні, а таксама і сцэнкі з сучаснага жыцця гараджан.

Сцэнарый быў падрыхтаваны ў некалькіх варыянтах: скарочаны для наведання кватэр і разгорнуты для выступленняў ў пад’ездах і офісах.

Калядны гурт складаўся з 8 чалавек. У яго ўвайшлі: Сымоніха з сынам Сымонкам, апранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне, каза, лекарка казы, заяц, мядзведзь, цыган і цыганка. Сімпатычную „козачку“ іграла жвавая дванаццацігадовая дзяўчынка, якая вельмі арганічна ўпісалася ў сваю ролю. Сваімі падскокамі, гульнямі ды танцамі яна павесяліла не адзін дзесятак людзей. Кожны ўдзельнік каляднага гурта быў запамінальны і сваім каларытным адзеннем, і выкананем сваіх роляў. Цыгане гадалі і выраблялі розныя штукі, мядзведзь выконваў загады гледачоў. Сымонка іграў беларускія полькі, а гаспадары ахвотна танцавалі з каляднікамі. Сымоніха ўспомніла старадаўнюю цікавую калаводную калядную гульню „Рыбка“, якая вельмі спадабалася гледачам. Лекарка казы сцэнічна ўвасобіла сур’ёзную праблему медыцынскага абслугоўвання горада, звязаную з недахопам урачоў і чэргамі за талонамі да ўрача.

Больш за 40 хвілін цягнулася выступленне групы ў фірме „Ніка-сервіс“, у 5-м пад’ездзе дома № 5 па вуліцы Зялёная, у пад’ездзе № 4 д. 1 па вуліцы Копыльская. Запрашалі да сябе і жыхары дома № 9, што на вуліцы Гагарына.

Цяжка падлічыць колькасць людзей, якія бачылі і чулі нашых калядоўшчыкаў. Мо іх была сотня, а мо і болей, калі лічыць ўсіх, хто сустракаўся на шляху „Каляды“. А шлях гэты быў даволі доўгі: з вуліцы 2-гі перавулак Чапаева са спевамі калядоўшчыкі пайшлі на вуліцу Максіма Багдановіча, пасля пайшлі ў цэнтр, на вуліцу Леніна, з вуліцы Леніна — на Капыльскую і Зялёную. Над „Калядой“ зіхацела калядная зорка, якая была выраблена прафесійным мастаком. Случакоў на вуліцах было шмат, многія дапытваліся, адкуль наш калядны гурт, ці не з раённага дома культуры. У адказ на такія пытанні я віньшавала гараджан са святам ад імя грамадскай кампаніі „Наш дом“. Аўтамашыны віталі нас сваімі гудкамі. Праехаў гурт і ў гарадскім аўтобусе № 13, дзе казе няблага „пазалацілі рожкі“.

На мой пагляд такія, мерапрыемствы вельмі неабходны, паколькі яны дапамагаюць адраджаць нашы нацыянальныя традыцыі і абуджаць найлепшую чалавечую якасць — шчодрасць душы».

В заключении отметим, что не во всех городах Беларуси Коляды отмечаются так массово, как в Слуцке.

Алесь Достанко

О том, что такое Коляды, читайте на сайте

«Путешествие по стране» в «Википедии»

_____________________________________________________________

Реклама