Слуцкі чытач з вуліцы Гагарына ў панядзелак, 12 студзеня, у сваім тэлефонным званку да рэдакцыі паскардзіўся на недакладнасць тэлевізійнай праграмы канала ТВЦ у «Кур’еры».
Даводзіцца канстатаваць, што з гэтага года сапраўды на тэрыторыі Беларусі замест канала ТВЦ трансліруецца канал TVC international.
На вялікі жаль, аператары кабельных сетак, мабыць, запамяталі, што праграмы тэлебачання друкуюцца ў мясцовай прэсе, і своечасова не папярэдзілі аб гэтых зменах рэдакцыі газет, таму і атрымалася такая недарэчнасць.
З павагай і падзякай за падказку,
Аддзел пісем