Вясёлыя Калядкі

0
Юрий Владимирович

Зімовыя дні, вясёлыя святы! Сярод іх і тыя, якія засталіся нам ад прод-каў, якія з намі з дзіцячых гадоў. Як вы сустракаеце Калядкі?

Мікалай Барысавіч, урач (Слуцк):
— Будзем чакаць моладзь, каб праспявалі нам калядныя песні. За гэта іх пачастуем цукеркамі і каўбасой.

Реклама

Аляксей Сямёнавіч, пенсіянер (Слуцк):
— Як звычайна, у такі дзень дамашнім дазволена чарка, а сам я абхожуся без напояў. Будзем віншаваць сваякоў і сяброў з Калядамі.

Ніна Мікалаеўна, настаўніца (вёска Гоцк):
— На Каляды Казу водзяць для добрага ўраджаю, Бусла — для павагі і дабраты. Лявон з Лявоніхаю, Сымон з Сымоніхаю, дзед Лявон з Парассяю ды дзед Мароз са Снягуркаю ладзяць калядныя песні пад бубен, качалку, пілу, гармонь і баян, з імі буду спяваць і я.

Марыя Платонаўна, пенсіянерка (вёска Краснадворцы):
— Для мяне Каляды — гэта на вячэру куцця скаромная, грыбны квас. За сталом уся сям’я, пры свечках ціхая бяседа.

Аксана Хаджаева, повар (вёска Жабін):
— Буду чакаць гасцей, накрываць стол, частаваць іх каўбасою і цукеркамі.

Апытваў У. Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии