З новымі надзеямі, сябры

0

Першы нумар «Кур'ера"-2009 рыхтаваўся ў самыя апошнія дні адыходзячага высакоснага года.
Прызнаемся шчыра, шаноўныя чытачы, што і ў перадсвяточнай мітусні рэдакцыйны калектыў не раз свае думкі, планы і надзеі звяртаў да пытанняў супрацоўніцтва ў новым годзе з аўдыторыяй чытача, з распаўсюджвальнікамі газеты і з яе рэкламадаўцамі, з ведамствамі, з якімі наканавана будаваць сумесную працу.

Дасылаючы ўсім свае віншаванні і пажаданні дабра, плёну, здзяйснення творчых планаў, выказваем свае спадзяванні, што і новы год захавае ў нашых адносінах тую даверлівасць, якая дазваляе рэдакцыі прафесійна рабіць інфармацыйны прадукт пад назвай «Кур'ер».
Хоць і з нейкай насцярожанасцю сустракаем год, на які прагназуюць пік фінансавага кры-зісу, хочацца верыць, што і надалей мы таксама будзем разам. Вопыт падказвае, што толькі сумесная праца дазволіць больш аб’ектыўна вызначыць тыя жыццёвыя праблемы-перашкоды, якім прэса ў год Быка павінна будзе выкінуць чырвоную стужку.
Поспехаў, прыбытку і шчасця вам, паважаныя сябры!

З вялікай павагай і добрымі надзеямі,
калектыў «Кур'ера»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии