На фінішы высакоснага года

0

Вось і апошні чацвер у адыходзячым годзе. А гэта значыць, што ты, шаноўны чытач, зараз трымаеш у руках фінішны нумар «Кур'ера"-2008.

Пагадзіся, калі ты заняты справай, якая прыносіць табе задавальненне, час бяжыць наогул непрыкметна. Прызнаемся, што для нас нават гэты, больш працяглы, высакосны год праімчаўся вельмі хутка: рабіць газету — справа, сапраўды, захапляльная. А калі робіш яе для ўдзячнага чытача, то гэта захапленне іншым разам не дазваляе заўважаць межаў часу.
На фінішы зараз год, які вучыў нас быць яшчэ больш назіральнымі, аператыўнымі, адказнымі. З прыемнасцю зазначаем, што ў гэтай справе вядучую ролю адыгралі менавіта падказкі, парады, патрабаванні і крытыка чытачоў. За што мы кожнаму свайму субяседніку і выказваем напрыканцы бягучага года шчырую падзяку.
Рэдакцыйны калектыў задаволены супрацоўніцтвам з нашымі рэкламадаўцамі і распаўсюджвальнікамі газеты, з нашымі друкарамі, з усімі прадпрыемствамі і ведамствамі, якія знаходзілі плён у сумеснай працы. Усе мы на адзін год сталі больш дарослымі, а значыць, упэўнены, і больш вопытнымі, і мудрэйшымі.
Спадзяёмся, і ў надыходзячым 2009-ым годзе мы таксама будзем разам. Вясёлых святаў усім вам, шаноўныя прыхільнікі «Кур'ера»!

З удзячнасцю і павагай, калектыў рэдакцыі

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии