Святая ноч Божага Нараджэння

0

Набліжаецца Святая ноч Божага Нараджэння, якая абвяшчае нам здзяйсненне ўсіх жаданняў тысячагоддзяў! Бог стаў чалавекам, прыйшоў да нас, каб застацца з намі на ўсе дні.
Дзве тысячы гадоў таму Марыя і Юзэф у гэтую ноч хадзілі ад дому да дому, ад дзвярэй да дзвярэй, але ніхто не хацеў іх прыняць. Не было месца для Бога, для Божай Маці, якія неслі Збаўленне.

Таму сёння жадаем Вам адчыніць дзверы Вашых сэрцаў, каб у іх мог нарадзіцца Езус, каб змог прынесці ў вашае жыццё святло і надзею, пераманіць Сваёй Любоўю, напоўніць вашыя сем'і радасцю, супакоем і бласлаўленнем!
Жадаем радасных, поўных Божай Любові святаў і благаслаўлёнага Новага 2009 Года!

Са святочным віншаваннем
А. Аляксей Рамановіч,
настаяцель, і прыхаджане
парафіі св. Антонія

Реклама

Запрашаем да супольнай малітвы:
24.12 у 24.00; 25.12 у 15.00; 26.12 у 15.00; 31.12 у 24.00; 01.01 у 15.00

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии